Smarthost аказвае прафесійныя хостынгавыя паслугі на эўрапейскім рынку. Галоўная мэта — аказваньне найвышэйшае якасьці хостынгавых паслугаў разам з выдатнай падтрымкай кліентаў даступнай 24/7, 365 дзён у год, таксама ў сьвяточныя дні. Незалежна ад гадзіны ці дня тыдня, нашая каманда выдатных адміністратараў гатовая адказаць на Вашыя пытаньні. Час рэакцыі ледзь складае 7 сэкундаў ад атрыманьня паведамленьня ў чаце.
Як хостынгавая фірма, мы ня толькі прадастаўляем хуткі ды надзейны хостынг, але таксама клапоцімся аб ягонай бясьпецы ды камфорце карыстаньня. Для ўпраўленьня хостынгавым уліковым запісам мы прапануем cPanel — найлепшую хостынгавую панэль на сьвеце, якая ўяўляе сабой празрысты ды зручны для карыстальніка інструмэнт, які дазваляе лёгка ды інтуітыўна ўпраўляць уліковым запісам на нашых сэрвэрах. Мы маем унікальную анты-эксплойт сыстэму, а таксама распрацаваную намі сыстэму анты-DDoS, якія абараняюць Вашую вэб-старонку ад атакаў.
Мы спэцыялізуемся на віртуальным хостынгу тыпу «shared», але таксама прапануем выдзеленыя сэрвэры для дзелавога выкарыстаньня. Нашыя рашэньні элястычныя ды лёгка маштабуюцца, ідэальна падыходзяць для Вашых дзелавых патрэбаў.
Smarthost — гэта эўрапейская хостынгавая фірма з уласным дата-цэнтрам у Эўрапейскім Зьвязе.
Мы прапануем хостынгавыя пакеты на аснове хуткіх SSD і NVMe-дыскаў.
У спалучэньні зь LiteSpeed яны забясьпечваюць найвышэйшую якасьць і хуткасьць.
Па статыстыцы, у сёньняшнім Інтэрнэце кожная трэцяя вэб-старонка аснованая на WordPress. Таму, выходзячы насустрач чаканьням карыстальнікаў, мы прапануем ідэальны хостынг для WordPress, каб Вашая вэб-старонка магла разьвівацца безь якіх-небудзь абмежаваньняў. Мы спансуем шмат падзей ва ўсёй Эўропе, павязаных з Wordpress, — мы падтрымліваем гэтае дынамічнае таварыства ды ўдзельнічаем у ягонаму разьвіцьці. Апошнім часам нам выпаў гонар быць адным з галоўных спонсараў на сустрэчах WordCamp у Празе (Чэхія), WordCamp у Скоп'е (Паўночная Македонія) ды WordCamp у Глівіцах (Польшча).
Мы супрацоўнічаем са шматлікімі разпрацоўшчыкамі ды кодэрамі, якія спэцыялізуюцца на WordPress. Дзякуй гэтаму мы можам запрапанаваць нашым кліентам індывідуальныя хостынгавыя рашэньні, ідэальна дапасаваныя да патрэбаў WordPress.
Мы падтрымліваем маладых ды таленавітых людзей, якія не сядзяць у хаце, а дзеляцца зь іншымі сваімі ведамі. У Польшчы праводзіцца шмат сустрэчаў людзей, якія дзеляцца сваімі ведамі. Мы таксама ўдзельнічаем у іх у ролі спонсараў (ад раздачы фірмавых гаджэтаў па ўдзяленьне грашовае спонсарскае дапамогі, якую арганізатары прызначаюць, напрыклад, на напоі для ўдзельнікаў сустрэчаў).